Наши новости:
|
Международная научная конференции«ЗАПАДНАЯ БЕЛОРУССИЯ И ЗАПАДНАЯ УКРАИНА В 1939–1941 ГГ.: ЛЮДИ, СОБЫТИЯ, ДОКУМЕНТЫ»
Цымбал Александр Георгиевич (г. Минск, к.и.н., преподаватель Белорусского Государственного Педагогического Университета им. Максима Танка) Становішча праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі ў 1939 – 1941 гг. Рэлігійнае жыццё ў заходніх вобласцях Беларусі зведала істотныя змены з усталяваннем савецкагай улады ў верасні 1939 г. На яго адклалі адбітак як палітыка дзяржавы ў цэлым, так і адносіны савецкай улады да рэлігіі і праваслаўнай царквы, у прыватнасці. Савецкае кіраўніцтва прызнавала больш моцныя пазіцыі і ўплыў праваслаўя ў заходніх вобласцях Беларусі, і таму было вымушана праводзіць карэктную рэлігійную палітыку. Акрамя таго, бальшавіцкія ўлады выкарыстоўвалі Маскоўскую Партыярхію, як адзін са сродкаў саветызацыі. Новая ўлада улічвала факт дыскрымінацыі праваслаўнай царквы польскімі ўладамі і зменшыла маштабы антыцаркоўных акцый, але агульны курс на вынішчэнне рэлігійных дагматаў не змяніўся. Наступ на праваслаўную царкву савецкая ўлада пачала з ліквідацыі матэрыяльнай базы царквы і духавенства. 29 кастрычніка 1939 г. было аб’яўлена аб нацыяналізацыі царкоўнай уласнасці.. У 1920 – 30-я гады савецкая ўлада ў БССР перыядычна праводзіла канфіскацыі храмавых каштоўнасцей, званоў, абкладвала духавенства завышаннымі падаткамі. Такая практыка была культывавалася і ў Заходняй Беларусі. Усе святары абкладаліся падаходным падаткам і культзборам. Звычайна фінаддзел дазнаваўся аб памеры даходу святароў і абкладаў падаткам ў некалькі разоў большым, чым увесь даход за год. Ліквідаваліся пазіцыі царквы і ў сферы адукацыі. Былі зачынены ўсе духоўныя установы адукацыі, забаранялася выкладанне Закона Божага ў школе. Аднак спробы органаў народнай адукацыі выкараніць рэлігійнасць школьнікаў шляхам атэістычнай работы не мелі поспеху. У адыходзе народа ад рэлігіі бальшавікі вялікае месца адводзілі культурна – масавай працы. Замест храмаў народ заваблівалі ў дамы сацкультуры, хаты – чытальні, бібліятэкі, кінатэатры і іншыя культасветустановы. Замест малітваў і абрадаў ім прапаноўвалася слухаць лектараў, радыё, глядзець кінафільмы, прымаць удзел ў мастацкай самадзейнасці. Аднак шматлікія “асяродкі культуры” існавалі фармальна і ні якага значнага ўплыву на светапогляд насельніцтва, асабліва сельскага, не аказвалі, не паўплывалі і на яго адносіны да рэлігіі. З усталяваннем савецкай улады заходні рэгіен Беларусі прыцягнуў да сябе ўвагу Саюзу Ваяўнічых Бязбожнікаў (СВБ). Аднак у адрозненні ад другіх рэгіенаў СВБ не стварыў тут сваіх ячэек і не разгарную актыўнай дзейнасці. Прэзідыум Акадэміі навук БССР сумесна з ЦС СВБ БССР стварыў групу атэізма, у якую ўвайшлі акадэмікі С.Я. Вальфсон, М.М. Нікольскі, Т.М. Годнеў, прафесар П.Я. Герке і інш. Падрыхтаваныя імі брашуры: «Контрреволюционная роль православного духовенства в период русской революции 1905 – 1907 гг.», «Католическая церковь на службе польских панов», «О происхождении человека» і іншыя распаўсюджваліся сярод насельніцтва заходніх вобласцей Беларусі. За 1940 г. лектарамі ЦС СВБ у заходніх вобласцях, згодна справаздачы, было прачытана 526 лекцый. Выклікае сумненне пазначаная колькасць прысутнічаючых – 57 тыс. – у сярэднім болей за 100 чалавек на адной лекцыі. Партыйным і камсамольскім актывам прачытана – 922 лекцыі і даклады для 153838 чал. (болей за 160 на адной лекцыі). Іх празмерная ідэалагізаванасць наўрад ці магла зацікавіць слухачоў: «Марксизм – ленинизм о религии», «Происхождение религии», «Нравственность и религия», «Сталинская Конституция и свобода совести», «Враги народа под маской религии», «Наука и религия» и г.д. Праводзіліся мерапрыемствы па падрыхтоўцы антырэлігійных кадраў. З 5 сакавіка па 3 красавіка 1940 г. СВБ БССР і аддзел прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б правялі рэспубліканскія курсы антырэлігійнага актыву вобласцей і раенаў рэспублікі. На іх займалася 63 чал. Сярод удзельнікаў 42 беларусы, 18 яўрэяў, 2 русскія, 1 паляк. З вышэйшай адукацыяй – 2, сярэдняй – 31, пачатковай – 30. Камуністы і кандыдаты УКП(б) складалі большасць – 38 чал., камсамольцы – 23 чал. Усе яны былі партыйнымі функцыянерамі, культработнікамі, настаўнікамі або рабочымі прадпрыемстваў. Заняткі праводзіліся па паскоранай праграме і ўключалі лекцыі з гісторыі рэлігіі, марксісцка – ленінскага разумення рэлігіі, па праблемах паходжання чалавека, гісторыі атэізму, аб формах і метадах антырэлігійнай прапаганды. Пасля іх заканчэння слухачы накіроўваліся ў распараджэнне абкамаў, райкамаў, воблсаветаў СВБ для выкарыстання ў антырэлігійнай рабоце. Нягледзячы на некаторую асцярожнасць у рэлігійнай палытыцы, савецкая ўлада выкарыстоўвала і рэпрэсіўныя метады барацьбы з рэлігіяй, а часам учынкі партыйцаў, камсамольцаў і чырвонаармейцаў характарызаваліся адкрытым здзекам над духавенствам і вернікамі. Новая ўлада пазбавіла магчымасці праваслаўных вернікаў наведваць набажэнствы ў дні вялікіх свят. З боку савецкай улады святары адчувалі пастаянны ўціск. Органы НКУС актыўна змагаліся з уплывам духавенства на народныя масы і з самім духавенствам. У хуткім часе пасля ўсталявання савецкага рэжыму пачаліся дэпартацыі асобных катэгорый насельніцтва Заходняй Беларусі ў лагеры Сібіры. Былі высланы праваслаўныя святары. Усяго да 22 чэрвеня 1941 г. былі рэпрэсіраваны 53 святары. З усталяваннем савецкага рэжыму ў Заходняй Беларусі рэлігійнае жыцце зведала істотныя змены. Пакідаючы ранейшую ўстаноўку на вынішчэнне рэлігійных забабонаў, савецкая ўлада змякчыла рэлігійную палітыку. Асноўнымі формамі барацьбы з рэлігіяй сталі: пазбаўленне царквы і духавенства матэрыяльнай базы, лівідацыя царкоўнага ўплыву ў сферы адукацыі,прапаганда атэізму і антырэлігійная агітацыя, рэпрэсіі ў адносінах да святароў. |